Творческие коллективы школы

Узорны тэатральны калектыў "Быть!"

         Дзіцячы тэатральны калектыў створаны ў 2012 годзе. Удзельнікі калектыву – вучні і выпускнікі тэатральнага аддзялення, узрост якіх ад 11 да 15 гадоў. Кіраўнік калектыву – Афоніна Наталля Алегаўна – настаўнік тэатральнага аддзялення Іўеўскай дзіцячай школы мастацтваў.

         Асноўнай мэтай дзейнасці тэатральнага калектыву з’яўляецца выяўленне таленавітых дзяцей, стварэнне ўмоў для развіцця іх здольнасцей. На занятках выхаванцы і мастацкі кіраўнік цесна супрацоўнічаюць.

Удзельнікі калектыву пастаянна выступаюць на шматлікіх раённых мерапрыемствах. Традыцыйнымі з'яўляюцца выступленні перад выхаванцамі дзіцячых дашкольных устаноў і вучнямі агульнаадукацыйных школ. З вялікім задавальненнем дзеці дэманструюць свае творчыя здольнасці і перад выхаванцамі Іўеўскага раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра. Калектыў – актыўны ўдзельнік раённых дабрачынных акцый. Кожнае выступленне дзіцячага тэатра выклікае ў гледачоў добрыя станоўчыя эмоцыі.

         Калектыў прымае актыўны ўдзел  у конкурсах і фестывалях розных узроўняў  – раённых, абласных, рэспубліканскіх, міжнародных, дзе займае прызавыя месцы. Удзельнікі калектыву неаднаразова станавіліся  лаўрэатамі І, ІІ, ІІІ ступеняў Міжнароднага конкурсу “Новые вершины”   (г. Мінск, 2022 г.), “Хрустальный василёк” (г. Мінск, 2023г.), “#Byfest”    (г. Мінск, 2021, 2022 гг.),  Рэспубліканскага конкурса маладых выканаўцаў  “Беларускія таленты” (г. Мінск, 2021, 2024 гг.). Работы тэатральнага калектыву, якія былі дасланы на конкурс-фестываль “Новые вершіны”    (г. Санкт-Пецярбург) і конкурс-фестываль “Неделя искусств” (г. Санкт-Пецярбург) атрымалі дыплом лаўрэата І ступені ў 2021 годзе. На абласным фестывалі ўзорных тэатральных калектываў “Слонімскія цудадзействы” адзначаны дыпломам лаўрэата ІІІ ступені               (г.Слонім, 2023 г.).

Народны вакальны квартэт "Вакаліз"

 

         Вакальны  квартэт  “Вакаліз” створаны ў 2000 годзе. Удзельнікі калектыву - настаўнікі  Іўеўскай дзіцячай школы мастацтваў.

         У снежні 2006 года квартэту “Вакаліз” было прысвоена ганаровае найменне “народны аматарскі калектыў”, у лютым 2011 года,  кастрычніку 2013 года, сакавіку 2017 года, снежні 2019 года, снежні 2022 года, кастрычніку 2025 года гэта найменне было падцверджана.

         Удзельнікі ансамбля – аднадумцы, якім падабаецца сучасная беларуская музыка, песні савецкіх кампазітараў, класічныя творы. Песні для іх – сімвал адзінства. Ансамбль складаецца з 4 чалавек ва ўзросце ад 41 да 57 гадоў.

         Рэпертуар калектыву складаецца з духоўнай вакальнай музыкі, народных песень у эстраднай апрацоўцы, папулярных эстрадных песень.У рэпертуары ансамбля з’явіліся аўтарскія песні, а таксама апрацоўкі вакальных твораў маладога пачынаючага кампазітара Антона Шукава. Створаны выдатныя канцэртныя праграмы: “Усё пачынаецца з кахання”, “З песняй па жыцці”, “Добры настрой”, “Песні мінулых гадоў”, “Люблю мой край” “Ад вясны да вясны, “Хвала на вышынях Богу”, “Мелодыі душы” і інш.

         Народны ансамбль беларускай музыкі і песні "Чабарок"

         Ансамбль народнай музыкі  “Чабарок” быў створаны ў 1987 годзе на базе Іўеўскага раённага Дома культуры. З лютага 2026 года ансамбль знаходзіцца ў Іўеўскай дзіцячай школе мастацтваў.

         У 1992 годдзе ансамблю “Чабарок” было прысуджана найменне  “народны”. Удзельнікі ансамбля - настаўнікі Іўеўскай дзіцячай школы мастацтваў. Канцэртная дзейнасць калектыву - гэта папулярызацыя беларускага мастацтва, песень і напеваў нашых бабуль, матуль, роднай старонкі, сінявокай Бацькаўшчыны.

         З 2005 года ансамблем кіруе вучань Івана Паўлавіча па класе баяна, потым - яго калега, удзельнік ансамбля, акампаніятар Бараўскага народнага хору і зараз ужо - высокапрафесіянальны баяніст Леанід Паўлавіч Журко.

         Рэпертуар калектыва складаецца ў асноўным з беларускіх народных песень і танцаў. А таксама  ўключае рэгіянальныя творы, такія як “Лабачоўскі вальс, полька “Жагуначка”, “Іўеўская полька”, “Вязанкі”. Рэпертуар калектыва  пастаянна папаўняецца і  адпавядае тэхнічным і каларыстычным  магчымасцям ансамбля.

поделиться в: